Літургічнае адзенне, алтарная бялізна, дэкаратыўнае аздабленне святыні з’яўляюцца неад’емнай часткай гістарычных хрысціянскіх традыцый, якія поруч з музычным, выяўленчым, тэатральным, архітэктурным мастацтвам уваходзяць у агульны комплекс рыма-каталіцкага набажэнства. З клопатам пра прыгажосць літургіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі намаганнямі братоў капуцынаў было створана атэлье па пашыве літургічнага адзення „SACRIS VESTIBUS”.
У Сярэднявеччы касцёльнае адзенне звычайна выраблялі манахі ў сваіх мануфактурах. Цяпер іх ствараюць у спецыяльных пашывачных майстэрнях – такіх, як „SACRIS VESTIBUS”.
Майстэрня Sacris vestibus адзначыла 10-гадовы юбілей
Роўна 10 год таму, у 2014 годзе, пад апекай Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў пры парафіі Св. Казіміра ў Маладзечне была заснавана адзіная ў Беларусі і першая на постсавецкай прасторы майстэрня па пашыве літургічнага адзення для Рыма-Каталіцкага Касцёла.
Майстэрня дзейнічае пад апекай Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. У супрацоўніцтве з братамі вытворчасцю вырабаў займаюцца кваліфікаваныя спецыялісты па пашыве, мадэляванню і вышыўцы адзення.
Браты капуцыны спрабуюць адрадзіць тыя традыцыі старажытнага мастацтва, якія ў мінулым стагоддзі сталі аддавацца забыццю. Адным з традыцыйных напрамкаў гэтага мастацтва з’яўляецца касцёльная вышыўка, якая ў ранейшыя часы выконвалася выключна ўручную, а сёння ўсё часцей выконваецца з выкарыстаннем вышывальных машын і камп’ютарнага праграмавання.
Майстэрня “SACRIS VESTIBUS” абсталявана сучаснымі вышывальнымі станкамі і швейнымі машынамі, якія даюць магчымасць ствараць вырабы высокай ступені складанасці з захаваннем лепшых традыцый каталіцкага касцёльнага мастацтва.
Вельмі цешыць, што для нашых беларускіх касцёлаў майстэрня робіць столькі прыгожага: і абрусы на алтарах, і арнаты на святарах. Праца калектыву і яе ўнёсак у жыццё і функцыянаванне Каталіцкага Касцёла ў Беларусі нават былі адзначаны арцыбіскупам і ўхвалены Ганаровай граматай.
Асартымент майстэрні
У майстэрні можна замовіць пашыў або купіць гатовыя вырабы. Адзенне для святароў, літургічнай службы, аздабленне для святыні і вырабы, прыстасаваныя для розных хрысціянскіх патрэбаў, спецыялісты могуць распрацоўваць спецыяльна для кожнага канкрэтнага заказчыка або прапануюць узоры, якія імі ўжо створаны.
Майстэрня “SACRIS VESTIBUS” прапануе тэкстыльныя вырабы, прызначаныя як для святочнай, так і для паўсядзённай літургічнай дзейнасці:
Прывабныя кошты
Мануфактура па пашыве літурнічнага адзення прапануе вельмі недарагія кошты ў параўнанні з замежнымі вытворцамі. Акрамя прывабнага кошту, “SACRIS VESTIBUS” прадастаўляе скідкі пастаянным пакупнікам і за аднаразовую закупку некалькіх тавараў.
Зручнасць дастаўкі
Нарэшце літургічнае адзенне і розныя віды дадаткаў да яго можна купіць на тэрыторыі Беларусі, а не прывозіць з-за мяжы, што займае час і дадатковыя затраты.
Набыць вырабы мануфактуры можна:
Эксклюзіўны варыянт
Мадэльер майстэрні можа распрацаваць для вас любую кампазіцыю вырабу з вышыўкамі і ўпрыгожваннямі. Напрыклад, спецыяльна для святароў францішканаў і набажэнстваў у гонар св. Францішка быў распрацаваны арнат “Супакой і дабро”.
Каталіцкі падарунак
Жыццё хрысціяніна суправаджае вялікая колькасць святаў, урачыстасцяў, розных падзей жыцця, і ў такі момант паўстае пытанне: “Што падарыць блізкаму чалавеку, святару, знаёмым?” Cвятару можна падарыць арнат, стулу, альбу ці сутану. Будучы хроснымі бацькамі дзіцяці, можна падарыць хрысцільны набор. На імяніны можна падабраць пышна вышытыя абрусы, сурвэткі і іншыя вырабы, якія можа стварыць “SACRIS VESTIBUS”.
Мануфактура капуцынаў “SACRIS VESTIBUS” спецыялізуецца на вырабе прадукцыі, неабходнай для штодзённага богаслужбовага жыцця і ўпрыгожвання святыні. За дастаткова кароткі час яна зарэкамендавала сябе як надзейнага беларускага вытворцу высокаякаснай тэкстыльнай прадукцыі, якая поўнасцю адпавядае ўсім канонам Рыма-Каталіцкага Касцёла.
“SACRIS VESTIBUS” імкнецца ўзбагаціць, адрадзіць беларускія святыні і каталіцкае насельніцтва Беларусі вобразамі традыцыйнага тэкстыльнага касцёльнага мастацтва.
Бліжэй пазнаёміцца з вытворчасцю майстэрні “SACRIS VESTIBUS” можна на сайце www.sacris.by, дзе размешчана інфармацыя пра якасць тканіны, а таксама фотаздымкі вырабаў.
Паводле catholicnews.by, catholic.by, pio.by