Для супрацоўнікаў майстэрні Sacris vestibus (з лат.: "святыя шаты") першы дзень мая адзначыўся не толькі незвычайна ясным і цёплым надвор'ем, не толькі магчымасцю адпачыць. У гэты дзень калектыў святкаваў свой першы юбілей. Роўна 10 год таму, у 2014 годзе, пад апекай Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў была заснавана адзіная ў Беларусі і першая на постсавецкай прасторы майстэрня па пашыве літургічнага адзення для Каталіцкага Касцёла.